110
Агулам журналістка асуджаная на 10 гадоў зняволення. Кацярыну Андрэеву затрымалі 15 лістапада 2020 года. Спачатку яе асудзілі паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Аднак у ліпені 2022 года яе асудзілі паводле новага артыкула “Здрада дзяржаве” (ч. 1 арт. 356 КК). Гомельскі абласны суд пакараў Кацярыну Андрэеву на 8,3 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Муж журналісткі Ігар Ільяш напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку: “Сёння, 2 лістапада, Дзень народзінаў Кацярыны Андрэевай. Гэта ўжо другі дзень народзінаў, які Каця сустракае за кратамі, у гомельскай калоніі.”
Штодзень
Фота: фэйсбук Ігара Ільяша