Экс-журналістку Ларысу Шчыракову пакаралі 3,5 гадамі, нягледзячы на яе заявы пра сыход з прафесіі

Гомельскі абласны суд пакараў Ларысу Шчыракову 3,5 гадамі калоніі. Таксама ў былой журналісткі часткова канфіскавалі маёмасць, паведамляе “Гомельская Вясна”. Прысуд вынес адыёзны суддзя Мікалай Доля, які выносіў жорсткія выракі Сяргею Ціханоўскаму, Міколу Статкевічу і некалькім іншым вядомым апазіцыянерам.

Экс-журналістку Ларысу Шчыракову прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў: садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 ч. 1, арт. 361-4 ч. 2 КК РБ) і дыскрэдытацыя Беларусі (арт. 369-1 КК РБ).

Ларысу Шчыракову затрымалі пасля ператрусу ў доме 6 снежня 2022 года, а яе сына змясцілі ў сацыяльны прытулак, дзе ён прабыў больш за два тыдні. За некалькі месяцаў да арышту яна заявіла, што сыходзіць з журналістыкі.

Штодзень 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса