Як гамяльчук шукаў кракадзіла ў сталічнай рацэ

by homieldays

Гомельскі музыка і краязнаўца Дзмітрый Новікаў запусціў відэапраект, у якім папулярна распавядае пра малавядомыя старонкі гісторыі беларускіх мястэчак і гарадоў. Пакуль што выйшлі два выпускі, прысвечаныя гісторыі Менска. У выпуску “Кракадзіл з Нямігі” распавядаецца пра балцкія гідронімы сталіцы.

У серыі “Тут хавалі гігантаў” аўтар праекту прайшоўся па дрыгавіцкіх курганах, раскіданых па ўсіх менскіх раёнах.

Праект мае назву “Непарадны даведнік”. Як паведаміў “Штодню” Дзмітрый Новікаў, ён не збіраецца абмяжоўвацца планамі здымак у Менску.

“Непарадны даведнік” не засяроджваецца выключна на гісторыі і краязнаўстве Менску. На дадзены момант проста пакуль успелі толькі зняць і выкласці два выпускі. З чагосьці ж пачынаць трэба, а я чацвёрты год жыву ў сталіцы, таму і старт быў у месцах, дзе прасцей арганізаваць здымкі. Выпуск пра Гомель ужо запланаваны, сцэнар ужо напісаны, засталося толькі зняць. Але я б не ставіў пытанне пра папулярызацыю гісторыі канкрэтных гарадоў і мястэчак. Хутчэй размова пра папулярызацыю беларускай архаікі, таго што рэдка трапляе ў поле гледжання папулярызатараў: курганы, гарадзішчы, старажытная гідранімія”, — зазначыў Дзмітрый Новікаў.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png