Палітзняволены журналіст Яўген Меркіс адзначыць дзень нараджэння ў шклоўскай калоніі. 8 лістапада вядомаму гомельскаму краязнаўцу, журналісту і гісторыку Яўгену Меркісу споўніцца 37 год. Гэта другі дзень народзінаў, які ён сустракае за кратамі.
Яўген Меркіс — журналіст, які працаваў на Гомельшчыне карэспандэнтам некалькіх незалежных СМІ. Ён асвятляў пратэсныя акцыі і вёў стрымы з месца падзей. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавала і адпраўляла на суткі. Пасля прызнання шэрагу незалежных СМІ “экстрэмісцкімі фармаваннямі” Яўген засяродзіўся на краязнаўстве. 13 верасня 2022 г. у Гомелі ў другой палове дня ў кватэры журналіста прайшоў ператрус, пасля чаго ў Яўгена канфіскавалі носьбіты інфармацыі, а яго самога затрымалі.
Яўгена Меркіса асудзілі на 4 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).
Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Яўген Аляксандравіч Меркіс