Хакеіст са Жлобіна не змог прыгадаць простыя беларускія словы “карыснасць” і “заўзятар”

“Карыснасць” і “заўзятар”. Такія беларускія словы аказаліся занадта складанымі для Віталя Пінчука – беларускага хакеіста родам са Жлобіна. Яшчэ спартсмен не здагадаўся, што значыць быць “па-за гульнёй”, але затое змог патлумачыць (не без складанасцей) беларускія словы “абаронца”, “брамнік”, “гульня” і “хакейная пляцоўка”.

Спартсмен кажа, што словы вельмі складаныя, і ў школе ён такіх не вучыў.

Віталь Пінчук нарадзіўся 11 студзеня 2002 года ў Жлобіне, дзе і пачаў займацца хакеем. Апошнім часам выступаў за клуб “Дынама” (Мінск), а таксама за жлобінскі “Металург”, з якім у мінулым годзе ў другі раз стаў Чэмпіёнам Беларусі.

Дарэчы, адным з самых вядомых спартыўных каментатараў у Беларусі, які каментаваў матчы і гульні на роднай мове, у тым ліку хакей, з’яўляецца Уладзімір Навіцкі. Ён яшчэ ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х, далучыўся да распрацоўкі беларускай спартыўнай тэрміналогіі.

Ёсць і слоўнікі, якімі можна карыстацца і не толькі аматарам спорту:

– у 1993 годзе Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны выдаў Руска-беларускі слоўнік спартыўнай тэрміналогіі (яго можна вывучаць анлайн або скачаць.

– у 1995 годзе ў Мінску выйшаў Руска-беларускі слоўнік спартыўных тэрмінаў аўтарства Паўлаўца Д. і Старчанкі В..

– у 2005 годзе Беларускі дзяржаўны тэхналагічны

ўніверсітэт выдаў Руска-беларускі слоўнік спартыўных тэрмінаў, яго можна пагартаць або скачаць на сайце электроннай бібліятэкі “Беларуская палічка”:

Штодзень

 

Related posts

“Гомель – гэта маленькі Парыж”. Песні пра Гомель, якія вы маглі не ведаць

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса