Сабралі для вас падборку прадукцыі Гомельскага рэгіёна, аформленую на беларускай мове. Хтосьці абмяжоўваецца толькі назвай, а хтосьці размяшчае ўсю інфармацыю па-беларуску. А некаторыя гомельскія фабрыкі і прадпрыемствы, на жаль, і дагэтуль размяшчаюць назвы прадукцыі выключна па-расейску.
Марозіва “Белы полюс” ад фабрыкі Ingman
У межах брэнду выпускаецца 11 прадуктаў. Той нешматлікі выпадак, калі не толькі назва па-беларуску, але і ўся астатняе спажывецкая інфармацыя (склад і апісанне на сайце). Між іншым, выкарыстанае менавіта слова “марозіва”, а не “марожанае”. Таксама брэнд “Белы полюс” мае беларускамоўную версію старонкі на сайце фабрыкі. І варта адзначыць, што і інфармацыя на самім прадукце, і на сайце напісаная добрай беларускай мовай.
Гомельскі тлушчакамбінат
Прадпрыемства мае вельмі мала прадукцыі з беларускай мовай. З усёй вялікай лінейкі (ад мыла да гарчыцы з хрэнам) толькі маянэзны соус “Дваццаць два %” аформлены па-беларуску. Праўда, аформленая толькі частка прадукцыі: назва і надпісы: “Добры смак, прыемны кошт”, наша акцыя. Усё астатняе (склад, адрас прадпрыемства, тэрмін прыдатнасці) аформленыя па-руску. Але сайт тлушчакамбіната мае беларускую версію сайта.
Крама “Цацкі”
На жаль, акрамя назвы крамы беларуская мова болей не сустракаецца. І нават адрас у Інстаграме яны ўмудрыліся напісаць на расейскі варыянт tsatski. Падобная з’ява (выкарыстанне беларускамоўнай назвы) сустракаецца яшчэ ў назвах рэстаранаў народнай кухні “Сябры” і “Бацькі”.
Хімчыстка “Сняжынка”
У многіх пунктах прыёму перайшлі ўжо на рускую мову. У раёне мікрараёна Сельмаш назва “Сняжынка” і пералік мажлівых прац былі выкананыя па-беларуску.
Крама “Электрыка”
Не толькі назва па-беларуску, але і шыльда таксама: “Магазін кабельнай і электратэхнічнай прадукцыі. Мы працуем”.
Мармелад “Рознакаляровы” фабрыкі “Красный мозырянін”
Сайт прадпрыемства нават не мае беларускамоўную версію. А сярод прадукцыі толькі ў адным мармеладзе маецца адно слова па-беларуску.
Акцыйнная ўлётка для дыскаўнтара “Грошык”
Назвы тавараў, што праўда, па-руску. Аднак многія надпісы на беларускай мове: “цуд-цана”, “купляй больш-плаці менш” і г.д.