Гомельскія ўніверсітэты прапагандуюць паступленне на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Адпрацоўваць пасля гэтага давядзецца цэлых 5 год.

by homieldays

На сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту размешчаны цэлы матэрыял пад назвай “Беспрэцэдэнтныя магчымасці паступлення — мэтавы набор”. У матэрыяле загадчык кафедрай “Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту” Сяргей Шатроў распавядае пра тое, якія “беспрэцэдэнтныя магчымасці” прадставіла дзяржава сёлета для абітурыентаў. Маецца на ўвазе паступленне на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Для такіх абітурыентаў існуе шмат бонусаў.

 

Напрыклад, “мэтавікі” здаюць усяго адзін унутраны іспыт у ВНУ, а вось цэнтралізаванае тэставанне ім ужо не патрэбнае. Таксама абітурыенты на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі паступаюць на паўтара месяца раней. У БелДУТ уступныя іспыты для “мэтавікоў” пачнуцца 7 чэрвеня. І ўжо 16 чэрвеня адбудзецца залічэнне. Аднак пры ўсіх плюсах пры паступленні па сканчэнні ўніверсітэта выпускнікі трапяць у вялікую залежнасць ад працадаўцы, з якім заключаецца дамова на пачатку вучобы. У адрозненне ад сваіх калег з іншых краін яны не змогуць працягнуць вучобу альбо распачаць стажыроўку ў іншых краінах, паколькі 5 год вымушаныя будуць адпрацоўваць.

Дарэчы, мэтавы набор сёлета павялічылі на медыцынскіх спецыяльнасцях да 80% ад набору на бюджэтную форму, да 70% на аграрных і да 60% на ўсіх астатніх.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png