122
Чыноўнікі баяцца, што бясплатны праезд на час летніх вакацый павялічыць стратнасць прадпрыемстваў.
На сайце “Удобный город” з’явілася петыцыя, у якой заяўнікі звяртаюцца ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама Палату прадстаўнікоў з просьбай забяспечыць круглагадовы бясплатны праезд для школьнікаў не толькі ў Мінску, але і ў іншых абласцях. Таксама заяўнікі звярталіся ў Гомельскі аблвыканкам. У снежні гомельскія чыноўнікі адмовілі ў прадстаўленні круглагадовага бясплатнага праезду для школьнікаў. Аблвыканкам спасылаецца на тое, што бясплатны праезд з ліпеня па верасень зменшыць прыбыткі перавозчыкаў. А гэта ў сваю чаргу павялічыць стратнасць прадпрыемстваў, якія субсідзіруюць перавозчыкаў.