Гомельская вобласць увайшла ў тройку рэгіёнаў, у якіх у 2023 годзе было найбольш палітычных прысудаў

by ZB

Праваабаронцы «Вясны» падвялі вынікі крымінальнага палітычнага пераследу у мінулым годзе. Найбольш ім вядомых прысудаў было вынесена ў Мінску (57%), а таксама ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях (па 10%).

Далейшы антырэйтынг размеркаваўся наступным чынам: Мінская вобласць (8%), Гродзенская (7%), Магілёўская (5%).

Усяго за 2023 год у Беларусі асуджаныя як мінімум 1603 чалавекі. Паводле ўсіх відаў пакарання было вынесена прысудаў на 2996 гадоў.

«Прысуды выносілі за песні, развіццё нацыянальнай культуры, праяву антываеннай пазіцыі і дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій», – адзначылі праваабаронцы.

Менавіта ў 2023 годзе на буйныя тэрміны асудзілі праваабаронцаў «Вясны», у тым ліку старшыню праваабарончага цэнтра, Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага.

Ад 7,5 да 9 год пазбаўлення волі атрымалі рагачоўскія музыкі з гурта Tor Band. У Гомельскім абласным судзе 17 лютага суддзя Аляксандр Піскуноў прызначыў абвінавачваным па справе «Рабочага руху» ад 11 да 15 гадоў калоніі.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png