241
Гэтак вынікае са звестак Белстату. Што праўда, дзяржведамства не адзначае, колькі з крымінальнага пераследу мела пад сабой палітычныя прычыны. За год у Гомельскай вобласці было 996 злачынстваў на 100 тысячаў чалавек, і гэта самы нізкі ўзровень з 2019 года для рэгіёну.
Сярод раёнаў вобласці самыя крымінальныя Добрушскі (1455), Рэчыцкі (1175), Хойніцкі (1142), Веткаўскі (1129), Светлагорскі (1122). А самы спакойны раён Ельскі (659).
Пры гэтым сярод буйных гарадоў Гомель на другім месцы па злачыннасці ў Беларусі пасля Мінска.
У абсалютнай большасці раёнаў вобласці назіраецца «ўсплёск» росту злачыннасці ў 2020 года. Таму, безумоўна, варта ўлічыць у гэтай статыстыцы патэнцыйны палітычны складнік.