У Гомелі знайшоўся самы-самы зялёны дом

by ZB

Гэта прыватны будынак у Навабеліцкім раёне. Гаспадары цалкам засадзілі яго раслінай, што моцна вылучае яго сярод суседзяў.

Як распавядалі раней Onliner.by спецыялісты Лабараторыі інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін Цэнтральнага батанічнага саду, сёння для дэкору дамоў выкарыстоўваецца ў асноўным адна расліна — вінаград дзявочы.

«Вінаград дзявочы не схільны да хваробаў і «не цікавы» шкоднікам. Распаўсюджваецца сам – ніякіх дадатковых прыстасаванняў для яго не трэба, бо, у адрозненне ад павойных раслін, замест вусікаў у яго прысоскі – нешта накшталт невялікіх “ножак”, дзякуючы якім ён і паднімаецца па вертыкальнай паверхні», – распавялі спецыялісты.

Але прызнаюць, што на прыватных дамах часцяком садзяць і лімоннік кітайскі, аргуту.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png