Гомелец правёў адзіночны пікет у ЗША з нагоды 3-й гадавіны сфальшаваных выбараў

by ZB

Былы вайсковец Аляксандр Пануца, якога дзяржава пазбавіла афіцэрскага звання за падтрымку пратэстаў, даслаў у рэдакцыю “Штодня” фота з адзіночнага пікету ў ЗША.

“Гэта знакавае турыстычнае месца ў Лос-Анджэлесе. Шмат замежных гасцей, турыстаў, якія пыталі ў мяне пра акцыю. Рэакцыя людзей была пазітыўная. Падыходзіў да мяне супрацоўнік паліцыі, які паставіўся з разуменнем і спачуваннем. Дарэчы, гэты паліцэйскі ведаў пра жахлівую сітуацыю ў Беларусі, паколькі ў яго ёсць знаёмыя беларусы”, — распавёў Аляксандр пра стаўленне грамадзян ЗША да яго пікета.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png