Гомелец прапанаваў руку і сэрца на вачах наведнікаў кінатэатра

У кінатэатры “Калініна” маладзён у прысутнасці гледачоў, якія прыйшлі на кінасеанс, прапанаваў сваёй дзяўчыне ажаніцца. Спачатку пасля прагляду фільма падобную сцэну разыгралі акторы. Аднак акторка збегла з залі без слоў. Падобная фіктыўная сцэна, паводле задумы, мусіла падагрэць увагу гледачоў, якія былі загадзя папярэджаныя пра перфоманс. А потым адбылася сапраўдная прапанова рукі і сэрца. І, відаць, дзяўчына пагадзілася на прапанову.

Фота: @gomel_kino_kalinina

Штодзень

 

Related posts

Жыхары Рагачова збіраюцца пісаць калектыўны скаргу пра якасць вады

Жыхары Гомеля скардзяцца на нашэсце гнусу

У Сусветны дзень свабоды прэсы згадалі гомельскіх журналістаў-палітвязняў