Гомель увайшоў у ТОП-10 гарадоў, якія хочуць наведаць беларускія турысты

by ZB

Даследаванне праводзілі на працягу трох гадоў перад пачаткам турыстычнага сезона – у сакавіку-красавіку 2021 і 2022 гадоў, а таксама ў траўні-чэрвені 2023-га года. Паведамляецца, што ўдзел у апытанні па тэлефоне прынялі 900 чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў і сталей па ўсёй краіне.

Па выніках даследавання, у ТОП-10 гарадоў для падарожжаў па Беларусі ўвайшлі Брэст, Мінск, Гродна, Нясвіж, Віцебск, Мір, Магілёў, Гомель, Полацк і Браслаў (гарады прадстаўлены ў парадку іх папулрянасці і прывабнасці ў турыстаў – Рэд.)

Пры гэтым візітнымі карткамі Беларусі жыхары краіны лічаць Мірскі замак, Брэсцкую крэпасць, Нясвіжскі замак,  Белавежскую пушчу і Мемарыяльны комплекс “Хатынь”.

Сярод дзяржаў, якія беларусы плануюць наведаць гэтым летам,  42,3% апытаных назвалі Расею (самымі прывабнымі напрамкамі беларусы назвалі Санкт-Пецярбург і Маскву), 11% – Турцыю. У ліку іншых пераваг былі краіны Еўразвязу, Егіпет, ААЭ і Тайланд.

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png