Гэтым летам адрамантаванага моста праз Сож не будзе

by homieldays

Капітальнага рамонту моста не было каля 60 год. 

 

Неналежны стан моста адзначаюць і самі гомельцы.

“Мост быў пабудаваны пры СССР, а цяпер ён знаходзіцца ў жахлівым стане і патрабуе рамонту”. “Пашлаватая падсветка, колеры хацелася б для падсветкі не кіслотныя зрабіць. Плюс ён даўно патрабуе рамонту. Проста вельмі даўно”. – Адзначаюць інтэрнэт-карыстальнікі.

Прычым летась пра кепскі стан моста гомельцы таксама пісалі: “Узнавіць бы пакрыццё, а тое маюцца скразныя дзіркі і троху страшнавата”.

Дзіркі на мосце штогод латаюць спецыялісты мясцовага дарожна-будаўнічага трэста. Аднак да капітальнага рамонту зноў справа не дайшла.  Грошы ў памеры 30 тысячаў рублёў выдзеленыя толькі на распрацоўку дакументацыі  (перадінвестыцыйнай).

Але калі будзе сам рамонт – невядома. Зрэшты, пачынаецца пляжны сезон. А пешаходны мост — адзіная магчымасць патрапіць на пляж з цэнтра горада. Хаця ў 2009 годзе пешаходны мост праз Сож ужо закрываўся на рамонтныя працы. Прычым у летні перыяд. Тады на пляж можна было дабрацца двума спосабамі: спецыяльным аўтобусным рэйсам да прыпынку “Лугавая”. А там даводзілася ісці пешшу. Альбо цеплаходам праз раку. Што праўда, пераправа была платнай. І гомельцы нават жартавалі тады, што ўлады спецыяльна мост закрылі, каб падзарабіць на пераправе. Бо пасля закрыцця пляжнага сезону мост адкрылі, а капітальнага рамонту там так і не адбылося.

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png