Гамяльчанка передала Веткаўскаму музею сямейную ікону

Сябры, хочам з вамі падзяліцца радасцю! Глядзіце, якую ўчора ікону наш музей атрымаў у падарунак!” – напісана на старонцы ў сацсетках Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Ф.Р. Шклярава.

Фота: Веткаўскі музей

Там жа размешчаны фотаздымак той самай іконы і відэа, на якім яе ўладальніца – спадарыня Алена — распавядае, што ёй гэты абраз перайшоў у спадчыну ад бабулі Кастылёвай Надзеі з вёскі Радуль Чарнігаўскай вобласці.

На пытанне аб тым, чаму жанчына вырашыла падарыць ікону менавіта Веткаўскаму музею, яна патлумачыла, што аднойчы краязнаўчы матэрыял пра яе ўкраінскую веску рабіў гомелец Саша Нікіцін – мясцовы музейшчык і экскурсавод. Жанчыне так імпануе, што і як ён робіць, што яна вырашыла даверыць ікону беларускаму музею, з якім ён працуе.

Гэта для нас вельмі значны падарунак яшчэ і таму, што мы збіраем у тым ліку іконы, ківоты, фотаздымкі ды й любыя рэчы з той мясцовасці. Веткаўскі музей з дня свайго заснавання даследуе гісторыю роду радульскага майстра-ківотніка Пятра Кастылёва”, – паведамілі музейшчыкі.

У хуткім часе ікону чакае рэстаўрацыя, пасля чаго яна стане часткай выставачнага фонду Веткаўскага музея.

Штодзень 

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса