Галоўнаму кілеру “марозаўцаў ” пагражае новы тэрмін – на чвэрць стагоддзя

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску скончыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з ключавых удзельнікаў “банды Марозава” Аляксандра Кушнярова (Саша Кушнер).

Аляксандр Кушняроў

У ходзе расследавання ўстаноўлена, што абвінавачаны з помсты ў жніўні-верасні 2021 года арганізаваў падрыхтоўку да здзяйснення заказнога забойства двух чалавек.

Выкарыстоўваючы свой статус і ўплыў у крымінальным свеце, фігурант знайшоў двух выканаўцаў злачынства. За выкананне замовы Кушнер паабяцаў заплаціць ім 700 тысяч долараў ЗША. Аванс і зброю ён перадаў змоўшчыкам, паведаміўшы неабходную інфармацыю аб ахвярах, аднак давесці свой намер да канца фігурант не змог.

Таксама следства ўстанавіла 4 эпізоды яго злачыннай дзейнасці, якія былі звязаныя з незаконным абаротам зброі.

Дзеянні Кушнярова кваліфікавалі па ч. 1 арт.13 КК, п. п. 1, 12, 15, 16 ч. 2 арт. 139 КК (падрыхтоўка да забойства, па найму, групай асоб, асобай, якая раней учыніла забойства) і ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя набыццё, захоўванне, перавозка, перадачу ў валоданне, нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, учыненыя паўторна).

Зараз Кушняроў пад вартай і яму пагражаюць новыя 25 гадоў турмы.

Даведка

Аляксандр Кушняроў (Саша Кушнер) нарадзіўся ў Гомелі ў 1966 годзе. Першы тэрмін атрымаў у 19 гадоў за хуліганства. Выйшаў, пачаў красці – зноў сеў на 6 гадоў. Апынуўся на волі ў ліхія 90-я. Далучыўся да банды Марозава, стаў яе штатным кілерам. Здзяйсняў злачынствы з асаблівай жорсткасцю.

Штодзень 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары