Факты пра Гомельскую жаночую калонію

by ZB

Ілюстрацыйнае фота

У Гомельскай жаночай калоніі утрымліваюцца 125 палітзняволеных-жанчын.

У жаночай калоніі знаходзіцца мноства вядомых жанчын-палітзняволеных, у тым ліку палітолаг Валерыя Касцюгова, актывістка Вольга Маёрава, журналісткі Ларыса Шчыракова, Ірына Леўшына і Кацярына Бахвалава, праваабаронцы Марфа Рабкова і Наста Лойка, палітык Марыя Калеснікава.

З калоніі №4 неаднаразова паступалі паведамленні ад палітзняволеных пра кепскія ўмовы ўтрымання і здзекі. Мяркуючы па сведчаннях зняволеных, рэжым там не агульны, а ўзмоцнены, і мяжуе з катаваннямі. “У калоніі быў дакладны падзел на палітычных і непалітычных. Калі ў цябе жоўтая бірка, ты жывеш па-іншаму. Прычым усе палітычныя, я ўпэўненая, раскажуць па-рознаму, таму што да ўсіх быў свой падыход”, – распавядала былая студэнка Ася Булыбенка пасля вызвалення.

Прычыны, за якія можна патрапіць у ШІЗА калоніі №4: “спала, седзячы на падлозе, паклаўшы галаву на тумбу для сядзення”; “выконвала фізічныя практыкаванні лежачы на падлозе ў забаронены час, зняўшы адзенне”; “расшпіліла пінжак”; “знішчыла ліст, напісаны да дачкі”; “выйшла ў туалет, не папярэдзіўшы”; “была няветлівая з супрацоўнікамі папраўчай установы”, “уступіла ў камунікацыю з іншымі асобамі”; “пры адкрыцці дзвярэй камеры не ўстала, не прывіталася, не назвалася”, “адмовілася прыбраць рэчы з батарэі”.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png