Дзяржсаннагляд Гомельскай вобласці знайшоў у мясе перавышэнне нормы па цэзію амаль у 30 разоў

by ZB

У сакавіку спецыялісты таксама знайшлі перавышэнне (але не такое значнае) у сушаных грыбах (6,4% пробаў) у Веткаўскім і Лельчыцкім раёнах. Перавышэння стронцыю пры гэтым не было.

Сёння ў Гомелі ў чарговы раз збіраліся прадстаўнікі ўладаў, каб абмеркаваць сітуацыю з наступствамі чарнобыльскай аварыі. На сустрэчы прыводзіліся наступныя лічбы: 10 гадоў таму плошчы, забруджаныя радыенуклідамі цэзію, у рэгіёне складалі каля 43-44%, цяпер гэты паказчык скараціўся да 40%. Па стронцыю – да 20%.

Агулам, па гэтых звестках, з 1993 года на Гомельшчыне ўвялі ў сельгасзварот 17 000 гектараў, з іх больш за на 8 000 ужо можна весці работы, амаль 8 500 гектараў – землі абмежаванага гаспадарчага карыстання, дзе расцяць кармы для жывёлаў.

«З чым жа дапамагае дзяржава ў галіне АПК? – задалася пытаннем на гэтай нарадзе начальнік упраўлення інтэнсіфікацыі раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама Алена Філіповіч. – Большая частка з іх ідзе на пакупку мінеральных угнаенняў».

Гэта робіцца, як яна тлумачыць, каб «замацаваць радыенуклеіды ў глебе, пераўтварыць іх у нераспушчальныя злучэнні і замацаваць», а ўжо пасля для ўраджаю.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png