Дзень Беларусі і Расіі: чыноўнікі даказваюць адзінства любым коштам

by ZB

Разнарадку адсвяткаваць непапулярны ў Беларусі дзень адзінства Беларусі і Расіі атрымалі ўсе рэгіёны Гомельскай вобласці. Чыноўнікі запусцілі чарговы чэлендж, удзельнікамі якога сталі ўсе, да каго дацягнуліся рукі.

Безумоўна, асобна вылучаюцца сярод удзельнікаў такіх мерапрыемстваў дзеці. Відавочна, што дазволу на ўдзел у «флэшмобах», якія спускае адміністрацыя, і публікацыю такіх фота, не просяць і ў іх бацькоў. Так, да мерапрыемства «далучыліся» выхаванцы дзіцячага садка №6 з Нароўлі.

У школах Лоеўскага раёну прайшоў адзіны ўрок, дзе размаўлялі пра «важную дату ў гісторыі саюзнай дзяржавы».

«Дзень яднання народаў самай сутнасцю сваёй абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і расіян і ў той жа час накіраваны ў будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць сваіх брацкіх сувязі», – абвясціла раёнка.

Там быццам бы «забываюцца», што ні з кім Беларусь не ваявала так часта, як з Расіяй.

 

Моладзь – другая ўразлівая група.

Штучныя святы намаганнямі ўладаў і прапаганды навязваюцца беларусам з дзіцячага садка. У такой сітуацыі, як і ў савецкія часы, больш значэння атрымлівае самаадукацыя і адукацыя ў сям’і.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png