“Дзе ж ты так набедкалася? З Польшчы ты ці з Літвы?” “З Рэчыцы!”: жыхары Гомельшчыны скардзяцца на якасць стаматалагічных паслугаў

Жыхарка Гомеля падзялілася ў сацсетках досведам атрымання стаматалагічных паслугаў. У каментарах далучыліся і іншыя пацыенты беларускіх лякарняў.

Скаргі на якасць стаматалагічных паслуг у Гомелі

Гісторыя пачалася з таго, што ў паліклініцы замест двух урачоў працаваў толькі адзін (“У нас дзяржтэлевізар не затыкаецца на тэму, як жахліва жыць на Захадзе і як цудоўна ў нас: у іх, маўляў, пакуль на прыём да ўрача запішашся — раней на пенсію выйдзеш і памрэш, а ў нас жа такая сацыяльная дзяржава, выпускнікоў медуніверсітэтаў адпраўляюць працаваць па размеркаванні, і вось паўсюль ёсць лекары — прыходзь і лячыся!”).

Сабралася вялізная чарга. Пасля стала яшчэ горш: вельмі складаная выдаленне зуба, усе сядзяць чакаюць і па чарзе і па вострым болю і не адну гадзіну. Каля васьмі вечара пачынаюць прымаць

“І тут адна жанчына як закрычыць: “Ніякага вострага болю па-за чаргой! Я навошта талончык брала?! Каб сядзець тры гадзіны?” А на яе раптам як закрычыць дзяўчына, увесь гэты час якая сядзела ціха-ціха, як мышка, неяк бокам і, скруціўшыся спіраллю ў слімака, зусім зялёная ад болю: “Ну, дык і радуйся! Радуйся, што табе дома талончык даюць! Што ёсць гэтыя талончыкі! Што не тры месяцы чакаць запісу трэба, а цябе яшчэ ў чарзе пяць гадзін прамарынуюць і ў іншы горад пашлюць!”

А бабулька, што сядзіць побач, пяшчотна так яе на трасянцы пытае:

— А дочухна ж ты мая, а адкуль жа ты прыехала, дзе ж ты набедкалася так?! З Польшчы ты, з Літвы?..

А ў адказ — гаротна-пакрыўджанае, проста з надрывам; відаць, у чалавека і зуб баліць, і душа баліць:

— Рэчыца! Горад нафтавікоў! А ў дзяржаўных паліклініках урачоў няма! Тры месяцы! Тры месяцы запіс!.. І ўсе ўрачы паразбягліся”, – распавяла жыхарка Гомеля.

Чэргі да лекараў

У чарзе знайшоўся і дзядзька са Жлобіна, які паскардзіўся, што ў іх у горадзе складаны рамонт не робяць. Гамельчане распавялі, што “у абласной стаматалогіі панарамны здымак не робяць — апарат яшчэ з зімы зламаўся; трэба ў прыватнікаў рабіць”.

Пасля хлапец, якому складана выдалялі зуб тры гадзіны, прызнаўся сваёй дзяўчыне: “Акашалася, іх абяшбольванне на мяне не працуе зушым! Зушым не працуе!..”

У каментарах жанчына распавяла, што у 2024 не патрапіла да эндакрынолага, бо самы ранні прыём быў травень наступнага года.

“Мая цётка ў Віцебску з мінулага лета не можа трапіць да неўролага. У яе хвароба Паркінсана, куча іншых дыягназаў, ёй 84 гады. Усе ставяць у чаргу, абяцаюць. І да платнага ўрача таксама не трапіць — іх практычна няма”,  – дадала І.М.

Штодзень

Related posts

Ад Кантакузаўкі да “Вэндсдэй”: як гомельская вёска аказалася звязаная з румынскім замкам

Ад крытыкі “збеглых” — да тэкстаў пра сяброўства аленя і каня. Як кар’ера гомельскага прапагандыста Галкоўскага пайшла пад адхон

Першы вядомы запіс назвы “Гомель”? Доказ знайшоўся на таямнічым залатым пярсцёнку 1565 года