Навіны горада

Дванаццатая гадавіна выбуху ў мінскім метро

У сталіцы -- ганаровая варта, у Гомелі – ніякіх афіцыйных згадак

Ушаноўваць памяць загінулых у трагедыі ў сталічным метро ў Гомелі забаранілі яшчэ 11 год таму.

Кветкі ахвярам тэракту “невядомыя” выкінулі ў сметнік. Архіўнае фота. Гомель, 2011

11 красавіка 2011 года ў 17.55 на станцыі метро «Кастрычніцкая» адбыўся тэракт. У выніку моцнага выбуху загінулі 15 чалавек, сотні людзей пацярпелі.

Сёння дванаццатая гадавіна трагедыі. Работнікі Мінскага метрапалітэна аддаюць даніну памяці загінулым. Ля знака “Рака памяці” выставілі ганаровую варту, люді прыносяць кветкі.

Ці памятаюць пра трагедыю ў Гомелі? Гомельцы, як і ўсе беларусы, вядома, памятаюць. А вось афіцыйныя ўлады ўсталявалі мараторый на ўшанаванні з гэтай нагоды яшчэ ў 2012 годзе.

Калі ў першую гадавіну трагедыі каля дзясятка маладых людзей пакінулі ля “Вечнага агню” кветкі, амаль адразу ж ля памятнага знака з’явіліся амапаўцы і людзі ў цывільным. Кветкі і лампадкі выкінулі ў сметнік, а «нулявы кіламетр» шчыльным колам ачапілі так званыя праваахоўнікі. За будынкам аблавыканкама, які знаходзицца насупраць, дзяжурыў аўтазак.

Штодзень