Беларусы за 8 дзён сабралі сродкі на набыццё іконы для Веткаўскага музея

by homieldays

Веткаўскі музей сабраў неабходныя сродкі на набыццё іконы – фрагмента з Царскай брамы, якая верагодна калісьці ўпрыгожвала веткаўскую стараабраніцкую Пакроўску Царкву. 8 дзён таму музей абвясціў збор сродкаў. На дадзены момант неабходная сума сабраная. Пра гэта паведамляецца ў сацыяльных сетках музея. Ікона каштуе 2500 рублёў.

Веткаўскі музей патлумачыў, чаму гэтая ікона важная.

Гэта ікона – унікальны помнік Веткаўскага стараабрадніцкага іканапісу. Атрымаўшы ў калекцыю такі каштоўны экспанат, мы захаваем рэдкі ўзор Веткаўскай іканапіснай школы для нашых наведвальнікаў і будучых пакаленняў.

Таксама Веткаўскі музей прыводзіць словы спецыяліста па Веткаўскаму іканапісу і карэннай веткаўчанкі Галіны Нячаевай:

–  На выяве Божай Маці мы беспамылкова бачым праніклівы веткаўскі выраз твару. Такіх жанчын я часта сустракала на веткаўскіх вуліцах. А веткаўскія іконы заўсёды падобныя на нашых жыхароў. То бок нашы іконы вельмі этнічныя. Тут выява не Багародзіцы ўвогуле. Яна наша Багародзіца.

Супрацоўнікі Веткаўскага музея спадзяюцца, што ў будучым знойдуцца і астатнія фрагменты, каб цалкам сабраць Царскую браму.

Штодзень https://t.me/shtodzien

https://www.facebook.com/sztodzien

фота: “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый”

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png