Для гомельскіх студэнтаў арганізуюць сустрэчу з “крымнашысткай” з базы “Міратворца”

by ZB

Некаторыя тг-каналы, звязаныя з расейскімі фондамі, анансуюць сустрэчу студэнтаў ГДУ імя Францыска Скарыны з намесніцай Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Ірынай Кіркорай. Тэма сустрэчы гучыць досыць дзіўна: “Непахіснасць канстытуцыйна-прававых асноваў і змяненне асноўнага закону краіны”. І далей ідзе тлумачэнне, што спікерка будзе чамусьці распавядаць беларускай моладзі пра значэнне расейскай Канстытуцыі і правядзе “прававы аналіз унясення змяненняў у Канстытуцыю РФ”.

Арганізатары мерапрыемства, прадстаўляючы госцю, сціпла замаўчалі некаторыя факты з яе біяграфіі, праз якія яе персона ўнесена ў катэгорыю асобаў-саўдзельнікаў злачынстваў расейскай улады супраць Украіны і яе грамадзян. У прыватнасці, на вядомым партале “Міратворац”, які вядзе базу грамадзян, што здзейснілі злачынствы супраць Украіны, пазначана, што Ірына Кіркора нясе адказнасць “за арганізацыю і фінансаванне “дапамогі” для арміі РФ. Таксама яна мае справы на тэрыторыі акупаванай Луганскай вобласці Украіны, дзе бывае рэгулярна”. Заўважым, што дадзеная асоба негатыўна ставілася да суверэнітэта Украіны і выяўляла шавіністычныя погляды яшчэ раней, пра што сведчаць допісы ў яе сацсетках. Напрыклад, у пачатку гэтага году яна размясціла паведамленне пра тое, што “дзевяць год таму мы выправілі такую гістарычную памылку і рускі Крым вярнуўся дамоў”.

Штодзень

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png