Гомій, Гомей, Гом’е, Гом’і, Гомь – розныя версіі назвы горада над Сожам зафіксаваныя ў гістарычных крыніцах. Што цікава, на многіх еўрапейскіх картах XVII — пачатку XX стст. назва горада падавалася лацінкай як Homel. Магчыма, што пад уплывам варыянту лацінкай магла ўтварыцца і назва горада кірыліцай – Гомель.
Ёсць розныя версіі паходжання самой назвы:
Некаторыя даследчыкі лічаць, што назва горада звязана з імем заснавальніка роду, што пасяліўся некалі на гэтых землях.
Назва Гомеля можа паходзіць ад старажытна-славянскага слова “гом”, што значыць пагорак, узвышша, сухое месца.
Магчыма, назва паходзіць ад назвы ручая Гамяюк, што ўпадае ў раку Сож недалёка ад гістарычнага цэнтра горада.
Ёсць яшчэ “народная версія”, якую аднясём да катэгорыі “Легенды і паданні”. Што гэта за версія? Можна паслухаць тут.
Мова Гомель для “Штодзень”