Былому журналісту Андрэю Толчыну прысудзілі два з паловай гады калоніі

by ZB

Два з паловай гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — такі вырак агучыў сёння суддзя Гомельскага абласнога суда Дзмітрый Казлоў. Суд прызнаў журналіста Андрэя Толчына вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), паведамляе «Беларуская Асацыяцыя Журналістаў».

Андрэй Толчын падфарбоўвае крыж ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Фота: Радыё Свабода

3 самыя важныя факты пра 64-гадовага палітвязня.

1. Андрэй Толчын — стваральнік незалежнай гомельскай гарадской газеты “Гомельскія ведамасці”, таксама фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі медыямі.

2. Яго неаднаразова затрымлівалі і судзілі за прафесійную дзейнасць. Пасля 2020 года ён сышоў з прафесіі.

3. У 1990-м ён трапіў у склад дэпутатаў Гомельскага гарсавета 21 склікання. Гэта быў першы і апошні дэмакратычна абраны гарсавет горада. Пасля гэтага Толчын доўгі час быў актывістам розных палітычных партыяў і рухаў.

Андрэй Толчын знаходзіцца ў зняволенні ад 27 верасня 2023 года, у лістападзе таго ж года яго прызналі палітвязнем.

У Андрэя слабое здароўе, хворыя ногі. У перыяд абвастрэнняў хваробы ён не можа хадзіць.

Штодзень

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png