HomelDays_Logo_Main-mobil

Беларусь падтрымлівае Віталіка ў JanaMen: гісторыя земляка з Гомеля

У папулярнае рэаліці-шоў у Інстаграме JanaMen у Астане прыехаў удзельнік з Беларусі – мужчына з Гомельшчыны, які прадстаўляецца імем Віталік. Падчас першага ўзважвання ў блогера і трэнера ягоная вага перавысіла 220 кілаграмаў. Але разам з лічбамі на вагах гледачы адразу пачулі і ўбачылі іншае: пазнавальны беларускі акцэнт і кранальны падарунак ад мамы, які Віталік прывёз казахстанскаму трэнеру з дому.

Менавіта гэтая чалавечая шчырасць зрабіла беларуса адным з самых абмяркоўваемых удзельнікаў новага сезону. У каментарыях – дзясяткі паведамленняў падтрымкі з розных гарадоў краіны: Мінска, Пінска, Гомеля. “Уся Беларусь заўзее за цябе”, “Зямляк, не падвядзі” – гэтыя словы сталі лейтматывам дыскусій пад відэа.

Наперадзе – тыдні цяжкай працы

У бліжэйшыя тыдні Віталіку давядзецца прайсці інтэнсіўны этап зніжэння вагі па методыцы казахстанскага трэнера, якая палягае на структураванай сістэме з дысцыплінай, фізічнымі нагрузкамі, кантролем харчавання і псіхалагічнай працай. Першыя дні ўдзельнікі праводзяць у рэжыме адаптацыі, пасля чаго пачынаецца актыўная фаза спальвання тлушчу.

Уся Беларусь з табой

Асобнай часткай гісторыі стала рэакцыя беларусаў у сацсетках. Вось толькі некалькі каментароў, якія цалкам перадаюць настрой:

“Гэта наш зямляк, мы будзем заўзець за яго і падтрымліваць, каб у яго ўсё атрымалася!!!”

“Айтым, дзякуй за тое, што ўзялі нашага беларуса. Вы аб’ядноўваеце людзей з розных краінаў  –  гэта вельмі важна.”

Хтосьці шчыра падтрымлівае, хтосьці не губляе пачуцця гумару, а хтосьці ўжо разглядае ўдзел у шоу як уласны шанец змяніць жыццё. Побач з гэтым – і практычныя пытанні ад тых, хто пазнаў у гісторыі Віталіка сябе і шукае дарогу да зменаў:

“Як можна трапіць да вас на праект. Вага 200 кг Беларусь”

На гэта іншыя каментатары адказваюць ужо з досведам назірання за шоу:

“Заяўкі трэба было пісаць, калі адкрывалі збор. На наступны сезон падайце сваю заяўку…”

Хто такі казахстанскі трэнер і ў чым яго методыка

 

Айтым Жакупаў, казахстанскі трэнер і заснавальнік рэаліці-шоў JanaMen, праводзіць трэніроўку ўдзельнікаў праекта

Кіруе праектам Айтым Жакупаў – вядомы казахстанскі спартсмен, фітнес-трэнер і сацыяльны матыватар з Астаны. Ён заснаваў праект JanaMen (“Новы Я”) у 2022 годзе як адказ на праблему лішняе вагі, якую часта не бяруцца вырашаць нават лекары. Методыка Жакупава грунтуецца на ідэі, што прычына набору вагі – не ў ежы, а ў псіхалогіі. Удзельнікі жывуць у закрытым рэжыме, атрымліваюць бясплатнае пражыванне, харчаванне, медычнае суправаджэнне і пастаянную псіхалагічную падтрымку.

За некалькі сезонаў праз JanaMen прайшлі людзі з вагой 250–300 кг, многія з якіх здолелі скінуць больш за 100 кілаграмаў і фактычна пачалі новае жыццё.

Вось як апісваецца ідэя нараджэння праекта ў 2022 годзе. Аператар блогера, 21-гадовы Алішэр, які важыў 140 кг, з цяжкасцю мог выконваць сваю працу праз адышку. “У мяне ў галаве не ўкладвалася: я праводжу трэніроўкі, мяне на камеру здымаее чалавек, які, нават трымаючы ў руках тэлефон, цяжка дыхае…”, – згадвае Айтым у адным з інтэрв’ю.

Праект JanaMen параўноўваюць з амерыканскім тэлешоу “Мая вага 300 кг”, але, у адрозненне ад амерыканскай праграмы, дзе выкарыстоўваецца ў асноўным хірургічнае ўмяшальніцтва, казахстанцы прапаноўваюць жорсткія ўмовы спартовага лагера.

Штодзень
Фота і відэа: https://www.instagram.com/aitymzhakupov

Слайдар пастоў