Школьнікаў возяць на «дні адкрытых дзвярэй» у мясцовыя аддзяленні міліцыі, да іх у школы прыязджаюць вайскоўцы з выставай зброі – паглядзелі, як у Гомельскай вобласці заманьваюць на службу школьнікаў.
Толькі з пачатку месяца вядома пра тры такіх мерапрыемства ў Гомельскай вобласці.
Апошні вядомы выпадак быў сёння ў Жлобіне. Старэйшакласнікі наведалі мясцовае аддзяленне міліцыі, пастаялі ў дворыку, дзе часцяком стаяць «расцяжцы» затрыманыя (у тым ліку па палітычных прычынах), прымерылі шлемы і памацалі зброю.
І калі намеснік начальніка РАУС Аляксандр Сяргеенка выступаў перад падлеткамі з адкрытым тварам, шэраг супрацоўнікі рабілі гэта ў балаклавах.
З Ваеннай акадэміі ў Калінавічы прыязджалі ўчора. Там не абмяжоўваліся паказам зброі толькі для старэйшакласнікаў, доступ да зброі мелі ўсе. Падпалкоўнік Мікалай Патапчык і курсанты завабівалі у акадэмію, распавядалі пра ўмовы паступлення, спецыфіку навучання і ільготы і сацыяльныя гарантыі.
Прафесійную агітацыю з дэманстрацыяй правялі 1 сакавіка і сярод удзельнікаў абласнога конкурсу ролікаў пра шкоду наркотыкаў у Гомелі. Галоўным арганізатарам творчага спаборніцтва стаў Чырвоны крыж, але ў Беларусі гэтая арганізацыя даволі моцна адрозніваецца ад падобных у дэмакратычных краінах (супраца з ім і фінансаванне прыпыненыя міжнародная структурай).