Азеляненне па-беларуску? На вуліцы Дзенісенкі ў Гомелі спачатку высадзілі алею, а потым выкапалі!

by ZB

Вуліца Рыгора Дзенісенкі знаходзіцца ў мікрараёне Шведская горка. Не так даўно ўздоўж шпацырнай дарожкі ў раёне дамоў № № 64-78 высадзілі прыгожыя расліны – дэкаратыўныя пухнатыя сумахі і ліпы. Мясцовыя жыхары не маглі нарадавацца. Па-першае, азеляненне – гэта заўсёды прыгожа і карысна, па-другое, глеба там пясчаная, і дрэвы там былі ой як патрэбныя.

Фота: з сацсетак

Але радаваліся нядоўга. Як толькі дрэвы і хмызнякі трохі прыжыліся, аднойчы раніцой жыхары іх проста не ўбачылі на сваіх месцах… Алею ўшчэнт выкапалі!

Як пішуць мясцовыя жыхары ў сацсетках, яны адразу ж сталі дамагацца праўды і пісаць нават ва Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гомеля. Нечакана тую самую праўду дазналіся менавіта там. Мяркуючы з адказу чыноўнікаў, хтосьці з выканаўцаў нібыта памыліўся і выпадкова пасадзіў алею не на тым месцы. А акурат на гэтым месцы ў хуткім часе пачнуць пракладваць інжынерныя збудаванні.

Куды падзелі выкапаныя дрэвы і хмызнякі? Мяркуючы па адказе ўсё з таго ж Упраўлення капітальнага будаўніцтва, расліны выкапалі і пасадзілі каля бліжэйшых дамоў.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png