85
Сведкі кепскага абыходжання з жывёламі баяцца гаварыць. Абаронцы жывёл абураюцца, аднак нічога не могуць зрабіць.
“У Гомелі на вуліцы Партовая чарговае злачынства. Мне паведамілі, што атруцілі 3 сабакі і 5 кошак, трупы валяліся з прыкметамі атручання — з рота пена з крывёю ва ўсіх і раздутыя жываты, шмат катоў яшчэ не знойдзена, магчыма трупы дзесьці ў падвалах. Ёсць сведка, які жыве на першым паверсе, які бачыў, хто гэта зрабіў і чуў усю ноч, як крычалі і стагналі сабакі, але гаварыць баіцца. Адна з атручаных сабак — маці, якая корміць. Людзі, дапамажыце знайсці шчанюкоў-сіротак, яны пяць дзён без маці, паміраюць дзесьці адныя.” — Такая абвестка з’явілася на старонцы ў ВК Валанцёрскага руху “Падаруй ім шанец”.