Абвешчаны конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам

by ZB

Адукацыйны праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” пачынае конкурс на падтрымку адукацыйных праектаў.

Агульная мэта конкурсу – распрацоўка, умацаванне жыццяздольнасцi і даследаванне элементаў “новай адукацыі” (навучальныя праграмы, методыкі, арганізацыйныя мадэлі) для дзяцей у Беларусі ці ў транспамежным анлайн-фармаце. У прыярытэце таксама падтрымка беларускіх нефармальных адукацыйных арганізацый і ініцыятываў, кароткатэрміновых праектаў і мерапрыемстваў, якія дзейнічаюць як у Беларусі, так і ў эміграцыі, афлайн- і анлайн.

Будзе падтрымана не менш за 40 праектаў. 

Памер гранта можа складаць ад 1000 да 60 000 еўра.

Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?

  • Беларускія адукацыйныя ўстановы і ініцыятывы ў Беларусі і за мяжой, якія працуюць афлайн- і анлайн;

  • Асобы, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы;

  • Школьныя настаўнікі, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі;

  • Дзеячы культуры і адукацыі.

Заяўкі прымаюцца з 02.02.2023 да 20.03.2023.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс чытайце на сайце vasminoh.school. Усе пытанні адносна грантавых заявак можна дасылаць на скрыню: grant.vasminoh@gmail.com.

Праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” быў ініцыяваны Міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь”, Офісам Святланы Ціханоўскай і Беларускай Радай Культуры. Ягоная афіцыйная прэзентацыя прайшла ў Вільні 12 студзеня 2023 года. “Васьміног” адкрывае новыя магчымасці для беларускіх школьнікаў і настаўнікаў як унутры краіны, так і за мяжой. Праект фінансуецца Еўракамісіяй.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png