Гомельскі аэрапорт завязваюць на расейскія маршруты

by ZB

З 27 кастрычніка аэрапорт “Гомель” амаль поўнасцю будзе працаваць на забеспячэнне авіяцыйнага спалучэння з расейскімі мегаполісамі Масквой і Санкт-Пецярбургам. Калі ў сталіцу РФ лятаць самалёты будуць штодня, то ў Піцер плануюць адпраўляць рэйсы два разы на тыдзень. Кіраўніцтва аэрапорту абяцае прывесці ў парадак зону вылета, а таксама ўсталяваць новыя вітражы.

На дадзены момант авіярэйсы ў Маскву і Піцер — гэта асноўныя грамадзянскія маршруты, якія забяспечваюцца персаналам аэрапорту “Гомель”. З пачаткам агрэсіі РФ супраць Украіны, калі магчымасці гомельскага аэрапорта выкарыстоўваліся расейскімі вайскоўцамі, аэрапорт “Гомель”, які раней меў міжнародны статус, фактычна страціў свае функцыі.

Запуск новых авіярэйсаў адбываецца ва ўмовах вядзення Расеяй вайны, якая ахапіла ў тым ліку прыпамежныя з Гомельшчынай рэгіёны Браншчыны і Чарнігаўшчыны. Адпаведна, бяспека пасажыраў, якія карыстаюцца паслугамі авіякампаніі “Белавія”, застаецца пад вялікім пытаннем. У канцы кастрычніка гэтага года пры садзейнічанні “Рускага дому ў Гомелі” адбылося крынжавае адкрыццё авіярэйсу “Гомель-Масква”, у якім удзельнічалі персанажы з эпохі расейскай імперытрыцы Кацярыны ІІ.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png