«Дэпутат палаты прадстаўнікоў» Руслан Вягера засядаў у гомельскім райвыканкаме, ён чакаў людзей вочна і працавала «прамая тэлефонная лінія». Але ніводнага звароту не паступіла.
Мясцовая раёнка робіць з сітуацыі наступную выснову: «Напэўна, да гэтага была праведзеная добрая праца з насельніцтвам, і на дадзены момант пытанняў няма».
Але мы рызкнём зрабіць здагадку, што ніхто не прыйшоў, бо людзі ведаюць, што Руслан Вягера нічога не вырашае і нічым ім дапамагчы не можа.
Дэпутат, кажа, што работу з людзьмі варта працягваць, «каб не паўтараць памылкі мінулых гадоў» і скардзіцца на людзей, якія бываюць замкнёныя, пытанні паступаюць разнастайныя».
Падобныя «сустрэчы з насельніцтвам» цудоўна паказваюць узровень даверу да чыноўнікаў і блізкіх да іх па сутнасці і функцыяналу прызначаных «дэпутатаў». Не было загаду сагнаць бюджэтнікаў з дапамогай адміністрацыйнага рэсурсу, вось ніхто і не прыйшоў.