У Гомелі за гады незалежнасці так і не з’явіліся прыватныя школы

by homieldays

І гэта пры тым, што абласны цэнтр – другі па велічыні горад у Беларусі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у Мінску закрылі 14 з 23 прыватных школ. Бацькам дзяцей, якія вучыліся ў гэтых школах, пагражаюць СОПам (сацыяльна небяспечнае становішча), калі яны не перавядуць дзяцей у дзяржаўныя ўстановы адукацыі. А ў паўмільённым Гомелі прыватныя школы за апошнія 30 год так і не з’явіліся. Гомельскія настаўнікі ўзгадваюць, што калісьці была спроба стварыць прыватную школу ў будынку, якія знаходзіўся непадалёк ад абласной бібліятэкі. Гэтая прыватная школа нават карысталася попытам. Аднак праіснавала яна зусім мала і закрылася пасля шматлікіх праверак. У 2020-м годзе была спроба стварыць у Гомелі філіял “Мужчынскай гімназіі”. Аднак далей за анлайн-навучанне там не пайшло.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png