У Гомельскай вобласці за пяць месяцаў завялі 300 крыміналак па выніку «маніторынгу інтэрнэт-рэсурсаў»

by ZB

Ілюстрацыйнае фота

Такія лічбы агучыў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі упраўлення ўнутраных справах гомельскага аблвыканкаму Андрэй Майсянкоў.

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце з ягоным удзелам прайшла дыялогавая пляцоўка на тэму прафілактыкі экстрэмізму ў маладзёжным асяроддзі.

Паводле сілавіка, яны ўвесь час манітораць «інтэрнэт-рэсурсы». Па выніку праверкі сайтаў, сацыяльных сетак і тэлеграма ў вобласці, акрамя крыміналак, таксама завялі 500 адміністрацыйных справаў.

Асаблівая ўвага, паводле яго, надаецца змаганню з уцягванню ў супрацьпраўную дзейнасць дзяцей і моладзі. Міліцэйскі начальнік не ўдакладніў, колькі справаў было звязана з палітычным пераследам.

 

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png