209
Гомельскага журналіста-фрылансера Андрэя Толчына, асуджанага на 2,5 гады пазбаўлення волі за “садзейнічанне экстрэмізму”, перавялі ў магілёўскую калонію №15. Паводле інфармацыі “Штодня”, менавіта ў гэтай папраўчай установе будзе адбываць пакаранне 64-гадовы палітвязень.
Важныя факты пра 64-гадовага палітвязня:
- Андрэй Толчын — стваральнік незалежнай гомельскай гарадской газеты “Гомельскія ведамасці”, таксама фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі медыямі.
- Яго неаднаразова затрымлівалі і судзілі за прафесійную дзейнасць. Пасля 2020 года ён сышоў з прафесіі.
- У 1990-м ён трапіў у склад дэпутатаў Гомельскага гарсавета 21 склікання. Гэта быў першы і апошні дэмакратычна абраны гарсавет горада. Пасля гэтага Толчын доўгі час быў актывістам розных палітычных партыяў і рухаў.
Андрэй Толчын знаходзіцца ў зняволенні ад 27 верасня 2023 года, у лістападзе таго ж года яго прызналі палітвязнем.
У Андрэя слабое здароўе, хворыя ногі. У перыяд абвастрэнняў хваробы ён не можа хадзіць.