202
Адбываецца гэта ў межах дзяржаўнай стартап-пляцоўкі для далучэння выхаванцаў да беларускай мовы і традыцый беларускага народа.
Не зусім зразумела, ці дасягаецца гэтая мэта, бо нічога не паведамляецца пра сцэнар мульціка, і на якой мове ён будзе. Але прынамсі на фота бачна, як дзеці ўдзельнічаюць у стварэнні пластылінававых герояў і ў здымках.
Акрамя таго, па заявах арганізатараў, хлопчыкі і дзяўчынкі самі складаюць сцэнар і агучваюць фільм.
Было б добрым працягам гэтага праекту, каб мультфільм, створаны рукамі дзяцей, з’явіўся на любой пляцоўцы з магчымасцю вольнага прагляду.