8 траўня ў Еўропе – дзень памяці і смутку

Беларусь да гэтай традыцыі не далучылася і святкуе традыцыйна дзень Перамогі 9 траўня

by homieldays

У суседняй Польшчы 8 траўня 1945 не лічаць днём перамогі. Як адзначаецца на сайце Інстытута нацыянальнай памяці, “заканчэннем вайны з Нямеччынай не скончылася  барацьба палякаў аб незалежнасці, пасля 8 мая паляка працягнулі барацьбу з камуністамі – савецкімі і мясцовымі.” Акрамя таго, у Польшчы не лічыцца 8 траўня днём перамогі праз вялікую колькасць страт. Падчас ІІ Сусветнай вайны ў Польшчы загінула 6 мільёнаў чалавек (17% папуляцыі) і яшчэ большая колькасць аказалася зняволенай і вывезенай на прымусовыя працы.

Фотасесія дзіцячага садка ў Хойніцкім раёне

Беларусь падчас ІІ Сусветнай вайны страціла, паводле розных падлікаў ад 750 тысяч да 3 мільёнаў чалавек. То бок ад 7% да 28% папуляцыі. У Гомелі, як і па ўсёй Беларусі, 9 траўня — святочныя мерапрыемствы. У гэты дзень па краіна — афіцыйны выходны. У праграме мерапрыемстваў — выстава вайсковай тэхнікі, святочныя канцэрты і праграмы, феерверкі, святочны выязны гандаль, спартыўныя эстафеты. Пасля такой праграмы наўрад ці будзеш адчуваць, што гэта дзень смутку і памяці.

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png