251
У выніку расейскага ракетнага ўдару па Чарнігаве ўжо загінулі 11 чалавек. Дзясяткі жыхароў украінскага горада атрымалі цяжкія раненні. Пад заваламі будынка, які абрынуўся ад выбухаў, застаюцца людзі.
Паводле інфармацыі ўладаў Чарнігава, тры расейскія ракеты патрапілі ў аб’ект сацыяльнай інфраструктуры практычна ў цэнтры горада. Дэталі атакі не раскрываюцца. Але ў гарадскіх чатах паведамляюць, што «прылёт» прыйшоўся па гатэлі, у якім маглі спыняцца ўкраінскія вайскоўцы. Таксама гаворыцца, што ўдар мог быць нанесены па лякарні. У гэтым звязку СБУ шукае імаверных «наводчыкаў», якія маглі паведаміць каардынаты прадстаўнікам агрэсара.