171
Жыхары Рагачоўшчыны пацікавіліся, калі будзе наведзены рамонт дарогі Рагачоў-Вішчын. І даслалі ў мясцовы чат у вайберы фота дарогі. На фота дарога нагадвае болей месяц у кратарах, чым праезджую частку.
Вёска Вішчык знаходзіцца ў 16 км ад раённага цэнтра па лініі Магілёў-Жлобін і ў 103 км ад абласнога. Паводле дадзеных за 2014 год, там пражывала 78 жыхароў.
На балансе ДРСУ-154 Рагачова знаходзіцца каля 1440 км дарог і вуліц у Рагачоўскім і Кармянскім раёнах. Мясцовая раёнка адзначае, што дарожныя прац ў Рагачоўскім раёне ідуць поўнай хадой. Спадзяёмся, дарожнікі дабяруцца і да дарог, якія спалучаюць горад з вёскамі.