На сёння размеркаванне для медыкаў цягнецца ад двух да пяці год (для мэтавай адпрацоўкі). На тэлеканале падкрэслілі, што «ў мінулым годзе камісія чула і ішла на кампрамісы, а зараз усё строга». У якасці пацвярджэння паказалі кавалкі відэа з сацсетак фармату «чаканне-рэальнасць», ні ў каго з тых, хто агучыў мары, яны не супалі з выніковым месцам працы.
Каб застацца займацца навукай на кафедры, акрамя мінулых дасягненняў трэба было прайсці праз сумоўе з міністрам аховы здароўя. У сюжэце паказалі, як адносна новапрызначаны чыноўнік Аляксандр Хаджаеў разглядаў дыпломы адной з прэтэндэнтак.
«Міністр апытваў вельмі падрабязна, – распавяла Зінаіда Цайко. – Ён паглядзеў усе дасягненні, якія ёсць з першага курса, ці ёсць падставы для размеркавання на кафедру. Спытаў, чым я займаюся цяпер, чым планую займацца ў будучыні».
«Галоўная мэта размеркавання – забяспечыць аказанне якаснай медыцынскай дапамогі грамадзянам Рэспублікі Беларусь. Навучанне ў медыцынскім вну – гэта важны факт, які падкрэслівае служэнне будучага ўрача людзям і ахове здароўя», – тлумачыў патрэбу размеркавання кіраўнік гомельскага медуніверсітэта Ігар Стома.
Размеркаванне – працэдура, якая дасталася беларускай сістэме адукацыі ў спадчыну ад савецкай сістэмы. Менавіта гэтая сістэма дазваляе чыноўнікам не ствараць для маладых спецыялістаў умовы для пераезду ў рэгіёны, а спадзявацца на добраахвотна-прымусовы характар, створаны сістэмай адукацыі. І яна ж становіцца прычынай, па якой гэтыя спецыялісты з’язджаюць з рэгіёнаў пасля завяршэння неабходнай адпрацоўкі.
Штодзень
Фота: скрыншоты з сюжэтаў “Белтэлерадыёкампаніі”