130
Як паведамляецца на сайце ўласніка гандлёвага цэнтра, кампаніі НП “Сервіс”, плошча аб’екта складае амаль 30 тысяч квадратных метраў, а плошча зямельнага ўчастка — 1 гектар. Наведвальнасць комплексу — 350 тысяч чалавек у месяц. У самім комплексе размяшчаецца больш за 150 крам, кавярні, дзіцячы забаўляльны цэнтр, аддзяленні банкаў, фітнес-цэнтр.
Дарэчы, у 2012-2013 гадах паміж уласнікам і дробнымі прадпрымальнікамі, якія арандавалі там плошчы, адбыўся канфлікт. Прадпрымальнікі нават прымалі рашэнне аб аднадзённай забастоўцы. Прычына канфлікту тады была — у падвышэнні арэнднай платы за квадратны метр у 2 разы. Аднак акцыі пратэсту ні да чаго не прывялі і прадпрымальнікі былі вымушаныя пагадзінна на новыя ўмовы.