З якімі тварамі гомельскія студэнты слухаюць Азаронка (фотафакт)

by ZB

Некалькі адыёзных прапагандыстаў, сярод якіх быў Рыгор Азаронак, выступілі з лекцыямі перад гомельскімі студэнтамі. У аўдыторыі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. Сухога сабраліся студэнты і выкладчыкі чатырох ВНУ горада. Нягледзячы на тое, што на падобныя мерапрыемствы звычайна запрашаюць правераных людзей, усё ж варта прыглядзецца да выразаў твараў прысутных. Яны гавораць самі за сябе.

Рыгор Азаронак распавядае пра экстрэмістаў-змагароў, якія не даюць яму спакойна спаць

Дзяржаўныя СМІ, на жаль, не падзяліліся падрабязнымі цытатамі гасцей, але, у прынцыпе, можна без асаблівых цяжкасцей здагадацца, што гаворка вялася пра “бандэраўцаў”, подлы Захад і небяспечных змагароў.

 

Хоць мы не ў стане прачытаць думкі няшчасных студэнтаў, але іх міміка красамоўна сведчыць пра сапраўднае стаўленне да падзеі.

Штодзень
Фота: з дзяржСМІ рэгіёна

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png