128
Гаворка ідзе пра адну з самых вядомых «заброшак» Гомеля – даўгабуд на вуліцы братоў Лізюковых.
Жалезабетонны каркас на шэсць паверхаў пачалі будаваць яшчэ ў пачатку 1990-х мінулага стагоддзя. Будынак задумваўся як лячэбна – дыягнастычны корпус, бо побач абласная бальніца. Мінулі дзесяцігоддзі, але будоўля так і не завяршылася. За 30 гадоў прастою канструкцыі папросту сталі непрыдатнымі для далейшай эксплуатацыі.
Днямі на «замарожанай» будоўлі з’явілася спецтэхніка, і каркас так і непабудаванага медкорпуса пачаў зносіць экскаватар.
Вядома, што рашэнне аб зносе даўгабуда прыняў Гомельскі аблвыканкам. На месцы знесенага будынка плануюць пабудаваць вялікую паркоўку для наведвальнікаў абласной бальніцы.