Нелегітымныя супраць “Штодня”

by ZB

Усе, хто чытае нашыя матэрыялы з моманту заснавання рэсурсу, цудоўна ведаюць, што ніякімі экстрэмістамі мы не з’яўляемся. Мы ўвесь час імкнёмся падаваць аб’ектыўную інфармацыю, якая ствараецца па канонах незалежнай журналістыкі. Перакананыя, што хутка ў Беларусі ўсё зменіцца і стане на свае месцы.

Гістарычны здымак: нацыянальны сцяг Беларусі над Гомельскім абласным драмтэатрам. 16 жніўня 2020 года

Для нас асаблівы гонар ведаць тое, што “Штодзень” прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем разам з найстарэйшым экзыльным урадам у свеце — “Радай БНР”. І гэта не выпадковасць, таму што мы прытрымліваемся такіх жа каштоўнасцяў: Дэмакратыя, Незалежнасць і Беларусь.

У юрыдычным сэнсе рашэнне — нікчэмнае. Пра гэта сведчыць той факт, што яны ўнеслі “Штодзень” у спіс “экстрэмісцкіх фармаванняў” заднім чыслом. Але мы непакоімся не толькі пра якасную падачу інфармацыі, але і пра бяспеку нашых чытачоў і крыніц. Таму кожнаму, хто ўзаемадзейнічае з нашай рэдакцыяй, раім быць асцярожнымі: лайкі і рэпосты з Беларусі небяспечныя, але чытаць нас можна дагэтуль (чытайце нас і перадавайце нашую інфармацыю правераным людзям).

А прапагандыстам хочам сказаць, што кожны раз, калі праўладныя выданні выкарыстоўваюць беларускае слова “штодзень” у сваіх матэрыялах, то яны прасоўваюць наш рэсурс. Жыве Беларусь! Жыве “Штодзень”!

З павагай,

каманда “Штодня”

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png