74
14 мая больш за 53,3 тысячы школьнікаў па ўсёй Беларусі здавалі цэнтралізаваны экзамен па рускай або беларускай мове. З іх 41 776 школьнікаў абралі для іспыту рускую мову, і 11 509 – беларускую. Такія звесткі падае Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.
Сёлета школьнікі ўпершыню здаюць цэнтралізаваны экзамен, які сумяшчае выпускныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне.