Гомельскіх паблікаў, прысвечаных ПВК “Р’ёдан”, стала болей у два разы

by ZB

За два дні колькасць гомельскіх тг-каналаў, які раскручваюць ПВК “Р’ёдан”, вырасла з чатырох да васьмі. Нават з’явілася крама, дзе можна набыць адмысловую атрыбутыку (вопратка, упрыгожанні) з выявай павука.

А вось ва Украіне ўжо заблакавана 18 каналаў і груп, створаных для ракруткі расейскай субкультуры “ПВК Р’ёдан”. На старонцы ў фэйсбук Паліцыі Кіеўскай вобласці адзначаецца, што “штучны распаўсюд дадзенай субкультуры з’яўляецца рускай інфармацыйна-псіхалагічнай аперацыяй. Мэта – выкарыстоўваць дзяцей для дэстабілізацыі ўнутранай сітуацыі”.

ПВК “Р’ёдан” – моладзевая субкультура, аматары анімэ, а менавіта серыяла “Hunter x Hunter”, дзе і сустракаецца злачынная групоўка пад назвай “Р’ёдан”. Сімвалы р’ёдан – чорны колер, павукі на вопратцы і лічба 4. Прыхільнікі гэтага руху выступаюць супраць ультрасаў і мігрантаў.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png