Прапагандысты пагражаюць “вясноўцам” канфіскацыяй маёмасці

by homieldays

Прапагандысцкае выданне “Беларусь Сёння” апублікавала артыкул, у якім гаворыцца пра магчымую канфіскацыю жылля ў праваабаронцаў “Вясны”. Адыёзная аўтарка матэрыяла Алена Красоўская піша пра тое, што нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, якога цяпер судзяць у Менску на палітычна матываваным працэсе, можа быць пазбаўлены маёмасці. “У бліжэйшы час Бяляцкі можа пазбавіцца практычна ўсяго, што ён нажыў “непасільнай працай” у Беларусі”, — заяўляе аўтарка матэрыяла. Таксама аналагічныя пагрозы адрасуюцца сваякам палітвязня і іншым фігурантам справы “вясноўцаў” — Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу.

Праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і Алесь Бяляцкі ўтрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года. Ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення (ч. 4 арт. 228 (кантрабанда арганізаванай групай) і ч. 2 арт. 342 КК (фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). “Вясноўцы” не прызнаюць віну ні па адным з выстаўленых ім крымінальных артыкулаў.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png