Гомельскае таварыства абароны жывёл “Доброта” просіць дапамагчы аплаціць арэнду базы для бадзяжных сабак

by homieldays

На арандаванай базе знаходзіцца каля 90 сабак. Большая частка жывёлаў была выратаваная з адлову. На базе знаходзяцца сабакі розных узростаў. Паводле інфармацыі Гомельскага таварыства абароны жывёл, арэнда базы для жывёл каштуе 350 беларускіх рублёў. (ЕРЫП 1522334). Акрамя таго валанцёры просяць дапамагчы са зборам сродкаў на харчаванне для бяздомных жывёл.

фота: Гомельскае таварыства абароны жывёл “Доброта”

 

Як напісана на старонках таварыства ў сацыяльных сетках: “Цяпер вельмі рэзка скарацілася дапамога. Намі максімальна ўрэзаныя ўсе ветэрынарныя паслугі, на першым месцы – накарміць ужо выратаваных. Сёння наш сам сільны страх – пакінуць іх галоднымі.”

У Гомелі “Спецкамунтрансу” штогод забівае больш за 12 тысяч бяздомных жывёл. Толькі ў 2020 годзе пракуратура забараніла эўтаназію бадзяжных жывёл электрычным токам.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png