У Гомелі адбудзецца адкрыццё новай выставы пра гістарычны раён Спасава слабада

by ZB

У філіі Веткаўскага музея падрыхтавалі экспазіцыю з дакументаў, археалагічных артэфактаў і асабістых рэчаў жыхароў старадаўняга раёна Гомеля Спасава слабада. Раней у гэтай частцы горада кампактна пражывалі стараверы. Арганізатары выставы распавядуць пра архітэктуру гэтай часткі горада, пакажуць копіі дакументаў, што зберагаюцца ў архівах Беларусі, Літвы, Расіі. Прадметы археалогіі дазволяць сфармаваць уяўленне пра самы ранні этап існавання слабады — першую палову XVIII ст. А падборка графічных выяў стараабрадніцкай Ільінскай царквы пакажа мастацкае ўспрыманне храма, пачынаючы ад сярэдзіны ХХ ст. і да сучаснасці.

Спасава слабада — гэта некалькі кварталаў, утвораных вуліцамі Пралетарская (былая Фельдмаршальская), Камісарава (Князя Паскевіча), Пляханава (Спаская), Маісеенка (Палявая), Гагарына (Ветраная), Фрунзэ (Свячная). Спасава слабада была адным з самых заможных і дагледжаных раёнаў, які садзейнічаў фармаванню своеасаблівага іміджу Гомеля як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і саматужнікаў.

Адкрыццё выставы “Спасава слабада” адбудзецца 20 студзеня 2023 года а 16.00-й. Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (за саборам Пятра і Паўла). Уваход вольны.

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png